9 траўня 2024, Чацвер, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскіх чыноўнікаў і бізнэсоўцаў адправяць папрацаваць у Крым

5
Расійскіх чыноўнікаў і бізнэсоўцаў адправяць папрацаваць у Крым

У сярэдзіне наступнага тыдня ў Крыме збярэцца ўсё кіраўніцтва Расеі.

Дэпутаты Дзярждумы пачнуць з'язджацца ў Крым 12 жніўня, каб пагутарыць з жыхарамі рэгіёну, сабраць іх скаргі і прапановы. Але галоўнае мерапрыемства запланаванае на 14 жніўня: Дзярждума збярэцца ў поўным складзе ў Ялце для сустрэчы з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным і прэм'ерам Дзмітрыем Мядзведзевым. Пра гэта распавялі РБК адразу некалькі крыніц, блізкіх да кіраўніцтва Дзярждумы і ўрада. Менавіта ў такім складзе канцэпцыя мерапрыемства была зацверджаная зусім нядаўна, таму, прынамсі, дэпутатам, дакладны фармат дагэтуль невядомы, кажа суразмоўца ў ніжняй палаце парламента.

Першапачаткова планавалася, што ў Крыме пройдзе сустрэча прэзідэнта Расеі толькі з дэпутатамі ад «Адзінай Расеі», затым фармат пашырыўся да размовы Пуціна з усёй Думай. Планавалася, што і пытанні дэпутатаў, і адказы прэзідэнта будуць на агульныя, стратэгічна тэмы - замежная палітыка, бюджэт і г.д., кажа суразмоўца ў Дзярждуме. Зусім нядаўна была прынятая пастанова аб тым, што ў мерапрыемстве возьме ўдзел старшыня ўрада Мядзведзеў. Ягоны ўдзел прадугледжвае больш прадметную размову - магчыма, дэпутаты будуць падымаць пэўныя сацыяльныя праблемы, пра якія яны даведаліся на сустрэчах з жыхарамі рэгіёну, а прэзідэнт пры ўдзеле прэм'ера будзе даваць указанні аб тым, як іх развязаць.

Магчымы ўдзел у сустрэчы і чальцоў урада. У Крыме падчас знаходжання там першых асоб будуць знаходзіцца віцэ-прэм'еры Вольга Галадзец (кіруе сацыяльным блокам) і Дзмітрый Козак (курыруе ў тым ліку Крым), распавяла крыніца, блізкая да кіраўніцтва ўрада. Прадстаўнік Козака пацвердзіў, што віцэ-прэм'ер будзе на наступным тыдні з рабочай паездкай у Крыме.

У дэпутатаў акрамя стасункаў з насельніцтвам таксама вельмі насычаная праграма. 12-13 жніўня яны возьмуць удзел у навучальным семінары Сбербанка, дзе праслухаюць лекцыі ў самых розных дысцыплінах, у тым ліку эканамічных і гуманітарных. Мяркуецца, што перад імі выступіць у тым ліку і кіраўніцтва ўнутрыпалітычнага блока Крамля.

А 13 жніўня больш за 20 дэпутатаў пад кіраўніцтвам першага віцэ-спікера і прэзідэнта Алімпійскага камітэта Расеі Аляксандра Жукава прыедуць у дзіцячы летнік «Артэк».

Паводле ягоных слоў, сярод парламентарыяў будуць вядомыя спартоўцы, алімпійскія чэмпіёны і чэмпіёны свету: Ірына Радніна, Аляксандр Карэлін, Мікалай Валуеў і Святлана Журава. Яны правядуць майстар-класы для дзяцей, а затым пагуляюць з імі ў міні-футбол. Мерапрыемства пройдзе ў рамках усерасійскай праграмы АКР «Алімпійскі патруль», яна створаная для знаёмства дзяцей з алімпійскім рухам і іх стасункамі з найлепшымі расейскімі спартоўцамі.

У сярэдзіне месяца ў Крыме будуць актыўна працаваць арганізацыі «ОПОРА России» и «Деловая Россия». ОПОРА арганізуе на Таўрыдзе праект для 300 маладых прадпрымальнікаў, якія праслухаюць лекцыі вядомых бізнэсоўцаў і пададуць свае прапановы для развязання праблем прадпрымальніцкай супольнасці, вынікае з прэс-рэлізу арганізатараў летніка. Летнік наведае кіраўніцтва бізнэс-аб'яднання на чале з сакратаром Грамадскай палаты, сустаршынём цэнтральнага штаба ОНФ Аляксандрам Брэчалавым.

Актыўнасць у Крыме тлумачыцца выбарчай кампаніяй, думае палітолаг Міхаіл Вінаградаў. «Прынцыповыя пытанні на такіх мерапрыемствах не развязваюцца, але як перадвыбарчыя фарматы яны падыходзяць. Усё гэта яшчэ раз пацвердзіць прывілеяванае становішча Крыма - на ўзроўні Чачэніі - сярод расейскіх рэгіёнаў», - рэзюмуе ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках