9 траўня 2024, Чацвер, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Роскомнадзор» папярэдзіў BBC аб магчымым блакаванні

15
«Роскомнадзор» папярэдзіў BBC аб магчымым блакаванні

«Роскомнадзор» можа заблакаваць сайт расейскай службы брытанскай карпарацыі BBC.

Гэтая пастанова можа быць прынятая праз публікацыю інтэрв'ю з новасібірскім мастаком Арцёмам Ласкутовым аб несанкцыянаванай акцыі "Марш за федэралізацыю Сібіры», піша газета «Известия».

Выданне ўдакладняе, што супрацоўнікі ўстановы адправілі ліст кіраўніцтву службы навін з патрабаваннем выдалення гэтага запісу з сайта. Прычынай, на думку ўстановы, з'яўляецца тое, што інтэрв'ю змяшчае «заклікі да масавых беспарадкаў, правядзення экстрэмісцкай дзейнасці або ўдзелу ў масавых (публічных) мерапрыемствах, якія праводзяцца з парушэннем устаноўленага законам парадку». Рэдакцыя BBC праігнаравала ліст, піша выданне са спасылкай на крыніцу блізкую да «Роскомнадзора». Намеснік кіраўніка ўстановы Максім Ксянзоў факт адпраўкі апавяшчэнняў выданню пацвердзіў, але каментаваць сітуацыю не стаў.

«Па-добраму за такія публікацыі мы можам імгненна заблакаваць рэсурс. Калі ісці гэтым шляхам, мы можам заблакаваць сайт расейскай службы BBC цалкам на тэрыторыі нашай краіны. Нават не толькі можам, а абавязаныя гэта зрабіць, бо «Роскомнадзору» было загадана патрабаваннем Генеральнай пракуратуры блакаваць доступ да рэсурсаў і сайтаў, дзе публікуецца інфармацыя такога характару», - заявіў ён.

Папярэджанні ўстановам з фармулёўкай «за распаўсюд інфармацыі аб несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах» былі вынесеныя рэдакцыям шэрагу расейскіх СМІ. Артыкулы пра акцыю ў Новасібірску на многіх сайтах, у тым ліку і charter97.org былі заблакаванымі ў Расеі згодна з пастановай «Роскомнадзора».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках