8 траўня 2024, Серада, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акторы «Тэорыі вялікага выбуху» дамагліся мільённых ганарараў

1
Акторы «Тэорыі вялікага выбуху» дамагліся мільённых ганарараў

Ключавыя акторы "Тэорыі вялікага выбуху" дамагліся мільённых ганарараў, але здымкі пакуль не пачаліся.

Трое з пяці ключавых актораў амерыканскага серыяла "Тэорыя вялікага выбуху" (The Big Bang Theory), які выходзіць на тэлеканале CBS, дамагліся падвышэння ганарараў і падпісалі новыя трохгадовыя кантракты з вытворцам, кампаніяй Warner Brothers TV.

Як паведамляе Deadline, Джым Парсанс (Шэлдан), Джоні Галэкі (Леанард) і Кейлі Куок-Світынг (Пені) будуць атрымліваць па 1 млн даляраў за серыю. Дагэтуль заробак зорак складаў 350 тысяч даляраў за паўгадзінны эпізод, піша delfi.lv.

Між тым, дамовы з Куналом Наярам (Радж) і Сайманам Хелбэргам (Говард), якія атрымлівалі па 100 тысяч даляраў за серыю, яшчэ не падпісаныя, перамовы пакуль не скончаныя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках