9 траўня 2024, Чацвер, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анамальная спёка ў Менску зноў б'е рэкорды

3
Анамальная спёка ў Менску зноў б'е рэкорды

Трэці дзень запар у Менску фіксуюцца тэмпературныя рэкорды.

4 жніўня паветра ў сталіцы прагрэлася да 33,5 градуса, ранейшы максімум дня складаў 32,9 градуса (зарэгістраваны ў 1992 годзе), паведамляе БелаПАН.

3 жніўня быў усталяваны абсалютны рэкорд за ўвесь перыяд метэаназіранняў - плюс 35,6 (ранейшы абсалютны рэкорд - 35 градусаў 29 ліпеня 1936, рэкорд месяца - 34,6 градуса 24 жніўня 2007 года, рэкорд дня - 32 градусы 3 жніўня 1971).

2 жніўня максімальная тэмпература ў горадзе склала 34,5 градуса (33 у 1936 годзе).

Імавернасць усталявання новага рэкорду дня 5 жніўня невялікая: сіноптыкі прагназуюць 30-32 градусы, у той час як максімум роўны 33,7 (у 1963 годзе).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках