9 траўня 2024, Чацвер, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BMW X6 M «засвяціўся» на дарожных выпрабаваннях (Відэа)

2

BMW тэстуе X6 M новага пакалення. Аўтамабіль знялі падчас тэстаў на Нюрбургрінг.

Ад стандартнага Х6 «зараджаная» версія адрозніваецца павялічанымі паветразаборнікамі і спойлерам, аэрадынамічным абвесам і ўзмоцненымі тармазнымі механізмамі, піша autonews.ru.

Афіцыйнай інфармацыі яшчэ няма, паводле папярэдніх звестак, новы X6 M атрымае 4,4-літровы матор V8 з двума турбінамі магутнасцю больш за 550 конскіх сіл. Разгон ад 0 да 100 кіламетраў у гадзіну будзе займаць блізу 4,7 секунды.

Нагадаем, Х6 новага пакалення ўпершыню будзе прэзентаваны публіцы падчас Маскоўскага міжнароднага аўтасалона. Дэбют «зараджанай» версіі адбудзецца бліжэй да канца года. Аўтамабіль атрымаў новую оптыку, ліхтары, бамперы і больш агрэсіўнуя краты радыятара. Пазадарожнік стаў на 32 мм даўжэйшы, на 6 мм шырэйшы і на 3 мм вышэйшы за папярэдніка.

Лінейка рухавікоў для X6 перавандравала ад малодшай мадэлі X5. Гаворка ідзе пра два турбінаваныя бензінавыя маторы аб'ёмам 3,0 і 4,4 літра магутнасцю 245 і 405 конскіх сіл адпаведна і двух дызельных агрэгатах з аддачай ў 258 і 381 сілу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках