8 траўня 2024, Серада, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка даў ордэн Яўсееву

20
Лукашэнка даў ордэн Яўсееву

Начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме".

Дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь уганараваныя 93 работнікі розных сфер. Адпаведны Указ Лукашэнка падпісаў 4 жніўня, паведамляе прэс-служба дыктатара.

Ордэнам "За службу Радзіме" III ступені ўзнагароджаны намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі генерал-маёр міліцыі Аляксандр Канавалаў, першы намеснік міністра ўнутраных спраў - начальнік крымінальнай міліцыі генерал-маёр міліцыі Валянцін Міхневіч і начальнік управы ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Яўсееў.

Ордэнам Пашаны адзначаны заслугі прафесара кафедры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Сямёна Абрамава, дырэктара Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі Аляксандра Більдзюкевіча, гендырэктара Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмітрыя Жука.

Такой жа ўзнагародай уганараваны начальнік управы кантролю будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі галоўнай управы кантролю ў горадзе Менску Камітэта дзяржаўнага кантролю Вера Мацулевіч, начальнік цэнтра сувязі і аўтаматызаваных сістэм Беларускага тэлеграфнага агенцтва Самуіл Рыжэвіч і першы намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык.

Камандзір паветранага судна CRJ-100 авіяцыйнага атрада авіякампаніі «Белавія» Аляксандр Букрэеў узнагароджаны медалём "За адвагу”. Аналагічнай ўзнагародай уганараваная бортправадніца Алена Мурзак, піша БелаПАН.

Выслугі вялікай групы работнікаў розных сфер адзначаныя медалямі “За выдатную вайсковую службу”, “За выдатную ахову грамадскага парадку", "За выдатную ахову дзяржаўнай мяжы” “За выдатнае папярэджанне і ліквідацыю надзвычайных сітуацый”, “За працоўныя заслугі” і медалём Францішка Скарыны.

Указам таксама нададзеная ганаровая годнасць “Народны артыст Беларусі” артыстцы-вакалістцы, вядучаму майстру сцэны Гомельскай абласной філармоніі Галіне Паўлёнак.

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках