9 траўня 2024, Чацвер, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO прапанавалі выкупіць замоўленыя Расеяй «Містралі»

18
NATO прапанавалі выкупіць замоўленыя Расеяй «Містралі»

Пастанова аб пастаўцы гелікоптэраносца можа быць перагледжаная ў кастрычніку 2014 года.

Намеснік старшыні камітэта абароны парламэнта Нямеччыны Карл Ламэрс прапанаваў Францыі адмовіцца ад продажу Расеі двух гелікоптэраносцаў "Містраль", а NATO - дапамагчы Парыжу "прыняць слушную пастанову" і выкупіць французскі кантракт альбо ўзяць вайсковыя караблі ў арэнду, паведамляе РБК.

"Лепш позна, чым ніколі", - сказаў дэпутат Бундэстага ў інтэрв'ю газеце The Financial Times, падкрэсліўшы, што адмова Нямеччыны ад будаўніцтва палігона для падрыхтоўкі наземных войскаў на тэрыторыі Расеі (Муліна, Ніжненаўгародская вобласць) з'яўляецца прыкладам для іншых краін, у тым ліку для Францыі.

"У 2010 годзе, калі кантракт [на пастаўку "Містраляў"] быў узгоднены, была зусім іншая палітычная сітуацыя. Цяпер жа, з далучэннем Крыма, Расея парушыла міжнароднае права і правы чалавека. Цяпер не час прадаваць вайсковыя караблі", - заявіў Ламэрс.

Раней амэрыканскія сэнатары Эліёт Энгель, Уільям Кітынг і Майкл Тэрнэр у сваім лісце генэральнаму сакратару NATO Андэрсу Фогу Расмусэну заклікалі Альянс купіць або арандаваць у Францыі гелікоптэраносцы "Містраль", прызначаныя для Расеі. Як выказалі здагадку палітыкі, такі крок прадэманструе прэзідэнту Уладзіміру Пуціну, што хаўруснікі з NATO ніякім чынам не патрываюць ягоныя "безразважныя крокі".

Сэнатары таксама падкрэслілі, што набыццё гелікоптэраносца дасць магчымасць падвысіць патэнцыял NATO ў варунках моцнага скарачэння выдаткаў на абарону шмат якімі краінамі - чальцамі Альянсу.

Францыя будуе для Расеі два дэсантна-гелікоптэрныя караблі класу "Містраль". Кантракт быў падпісаны 17 чэрвеня 2011 года ў рамках Пецярбуржскага міжнароднага эканамічнага форуму. Сума ўгоды складае крыху больш за 1,1 млрд еўраў. Кошт канкрэтна будаўніцтва двух гелікоптэраносцаў - 980 млн еўраў, астатнія выдаткі запланаваныя на адаптацыю тэхнічнай дакумэнтацыі.

Першы з караблёў - "Уладзівасток" - павінен быць пастаўлены ў Расею ў канцы 2014 года. Другі - "Севастопаль" - сыдзе са стапеляў пад канец 2016 года. Кантракт на пастаўку двух караблёў стаў першым пагадненнем аб набыцці вайсковай тэхнікі на Захадзе з часоў раскідання СССР.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках