8 траўня 2024, Серада, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адразу пяць цыклонаў фармуюцца над Атлантычным і Ціхім акіянамі

Тры з іх рухаюцца да густанаселеных раёнаў Японіі і Гавайскіх выспаў.

Сіноптыкі на гэтым тыдні назіраюць за зараджэннем і рухам адразу пяці трапічных цыклонаў. Тайфун Халонг ужо разагнаўся да пятай, самай магутнай, катэгорыі, стаўшы самым сур'ёзным у сэзоне 2014 года, піша NEWSru.com.

Паводле прагнозаў, Халонг дабярэцца да ўзбярэжжа Японіі ў суботу, 9 жніўня. Гэта будзе другі трапічны цыклон, які выпрабоўвае краіну на трываласць у гэтым сэзоне. Сайт Mashable, улічваючы нядаўні моцны пролівень у Японіі, прагназуе смяротныя апоўзні і прыбярэжныя паводкі. Таксама дзеянне цыклона адчуе на сабе Паўднёвая Карэя.

Weather.com нагадвае пра тое, што тэрыторыя на ўсход ад Акінавы і заходнія раёны Японіі пацярпелі ад неверагодна моцных дажджоў, выкліканых за апошнія некалькі дзён трапічным штормам Накры. У прыватнасці, на выспе Сікоку была зафіксаваная рэкордная колькасць ападкаў, у прэфэктуры Коці за першыя чатыры дні жніўня выпала 1297 мм ападкаў, што зрабіла гэты месяц самым вільготным, пачынаючы з 1976 года. Паводле інфармацыі Phys.org, Накры аслабеў да трапічнай дэпрэсіі і 3 жніўня рассеяўся на падыходзе да Карэйскай паўвыспы.

Тым часам адразу два цыклоны працягваюць рух да Гавайскіх выспаў, якія вельмі рэдка сутыкаюцца з ўраганамі, якія выходзяць на сухазем’е. Паводле звестак на 4 жніўня ўраган Ісэль знаходзіўся ў 1,5 тысячах кіламетраў ад штата, набраўшы хуткасць, дастатковую для атрымання чацвёртай катэгорыі паводле шкалы Шафіра-Сімпсана. Ён рухаецца ў бок Гаваяў з хуткасцю блізу 26 кіламэтраў на гадзіну і будзе захоўваць сваю моц яшчэ мінімум дзень. Затым яго трохі аслабіць праход над халоднымі водамі акіяна.

Паводле звестак Нацыянальнага цэнтра ўраганаў ЗША, Ісэль - нетыповы ўраган, яго структура больш належыць да "колавых" ураганаў. Гэты тып складае толькі 4% ад агульнай колькасці. Зазвычай "колавыя" ўраганы слабеюць павольней за сваіх звыклых родзічаў.

Па гарачых слядах урагану Ісэль рухаецца трапічны шторм Хуліё, які ўтварыўся 4 жніўня і набярэ ўраганную моц бліжэйшымі днямі. Ён можа пагражаць Гаваям у канцы гэтага ці пачатку наступнага тыдня.

А ўраган Бэрта, другі, які ўзнік у гэтым сэзоне над Атлантычным акіянам, тым часам працягвае рух на паўночны ўсход, досыць далёка як ад усходняга ўзбярэжжа ЗША, так і ад Бэрмудскіх выспаў.

NASA таксама працягвае назіранне за трапічнай дэпрэсіяй Жэнэўева, якая размешчаная на паўднёвы захад ад Ганалулу і на момант выхаду ў цэнтральную частку Ціхага акіяна можа ўмацавацца да трапічнага шторму. На сайце аэракасмічнага агенцтва таксама падаюцца прагнозы аб узмацненні штормаў Хуліё ды Ісэль. Сачэннем за імі занятыя адразу два беспілотнікі Global Hawk.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках