9 траўня 2024, Чацвер, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Лідай другі дзень гарыць тарфяное поле

4
Пад Лідай другі дзень гарыць тарфяное поле

У Лідскім раёне другі дзень спрабуюць патушыць пажар на тарфяным полі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Гарадзенскай абласной управы МНС.

Торф загарэўся на плошчы 0,6 га поля паблізу вёскі Плябанцы. Другі дзень у выратавальнікаў атрымоўваецца толькі стрымліваць межы пажару, бо аперацыю ўскладняе нястача патрэбнай колькасці вады: транспартам СВК яна падводзіцца з вадаёма, што за 5 км.

Сёння з дапамогай бульдозера пачалі карчаваць дрэвы і пракладаць дарогу да больш блізкага возера, якое знаходзіцца за 800 метраў ад поля, але аточанага густой лясной расліннасцю. Пасля гэтага будзе ўсталяваная пажарная помпавая станцыя, пракладзеная магістральныя лінія і арганізаваная бесперабойная падача вады да поля.

Як паведамілі ў МНС, адлегласць да бліжэйшага населенага пункта Плябанцы складае 1 км, бліжэйшы лясны масіў размешчаны за 3 км. На думку ратавальнікаў, пажар не пагражае здароўю людзей і парушэнню экасістэмы.

Прычына ўзгарання не ўстаноўленая, але часцей за ўсё ёю становіцца бестурботнасць людзей, выкінуты недакурак альбо запалка, нават пераламаны сонечны прамень праз аскепак шкла.

Гарэнне торфу, як правіла, адбываецца пад зямлёй кропкавымі асяродкамі. Такія пажары захопліваюць вялікія плошчы і цяжка паддаюцца тушэнню. Асяродкі тушаць заліваннем вялікай колькасці вады.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках