9 траўня 2024, Чацвер, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіра Муратава адмовілася ад удзелу ў кінафестывалі ў Расеі

6
Кіра Муратава адмовілася ад удзелу ў кінафестывалі ў Расеі

Рэжысёрка Кіра Муратава адмовілася ад удзелу ў Сахалінскім міжнародным кінафестывалі «Край свету» з палітычных прычын.

Пра гэта піша Colta.Ru са спасылкай на паведамленне праграмнага дырэктара фестывалю Аляксея Мядзведзева.

Таксама на фестываль не змогуць прыехаць мастак-пастаноўшчык Яўген Галубенка, рэжысёры Барыс Фрумін, Грэг Аракі і Сігеру Умебаясі.

«І ведаеце, чаму? Таму што нашай краінай да гэтага часу кіруе Пуцін Уладзімір», - фармулюе Мядзведзеў прычыну адмовы кінематаграфістаў ад удзелу ў фестывалі.

IV Сахалінскі міжнародны кінафестываль «Край свету» адбудзецца ў Паўднёва-Сахалінску з 22 да 29 жніўня. Цяпер фармуецца конкурсная праграма, куды ўвойдуць амаль дзесяць фільмаў.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках