8 траўня 2024, Серада, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскія ВПС паднятыя ў паветра праз пагрозу тэракту на пасажырскім лайнеры

3
Брытанскія ВПС паднятыя ў паветра праз пагрозу тэракту на пасажырскім лайнеры

Вайсковыя самалёты суправаджаюць авіялайнер, які ляціць у Манчэстэр.

ВПС паднятыя ў паветра праз інфармацыю аб падазронай прыладзе на борце. Аб гэтым паведамляецца на сайце паліцыі Манчэстэра, піша РБК.

"Мы не ведаем, наколькі сапраўдная гэтая пагроза, але трэба разумець, што мы маем справу з надзвычайнай сітуацыяй", - заявіў супэрінтэндант Джон О'Хара.

У аэрапорце і на аэрадроме будзе працаваць паліцыя ды іншыя службы. "Я хацеў бы заклікаць людзей не пужацца. Нашая рэакцыя будзе комплекснай і будзе адпавядаць першачарговай задачы забеспячэння бяспекі людзей на борце і вакол аэрапорта", - сказаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках