9 траўня 2024, Чацвер, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскі банкір скраў $400 тысяч і выдаткаваў іх на кавярні і жанчын

26
Магілёўскі банкір скраў $400 тысяч і выдаткаваў іх на кавярні і жанчын

Следчы камітэт закончыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўніка аднаго з беларускіх банкаў.

У красавіку 2010 года загадчык сектара банкаўскага абслугоўвання юрыдычных асоб рэгіянальнага аддзялення аднаго з буйных беларускіх банкаў, выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы, перавёў на свой рахунак грошы аднаго з буйных кліентаў, зняў іх праз банкаматы горада, абмяняў на даляры і ўцёк. Перад ад'ездам ён патэлефанаваў жонцы і заявіў, што паміж імі ўсё скончана, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Такім чынам, абвінавачаны завалодаў грашовымі сродкамі на агульную суму 1 181 900 000 рублёў, што склала амаль 400 000 даляраў ЗША паводле курсу 2010 года, - распавяла афіцыйная прадстаўніца ўправы Следчага камітэта Магілёўскай вобласці Аксана Саленюк.

Тады, 4 гады таму, СМІ ўжо пісалі пра гэты выпадак.

- Спагадны, патрабавальны, прыязны, - так казалі пра банкіра калегі. Яны ж распавялі і пра тое, што былы загадчык быў задаволены сваім заробкам, але часам скардзіўся, што на працы яго недаацэньваюць.

Нараджалася буйная афёра, мужчына прадумаў усё да дробязяў: грошы ён здымаў напярэдадні вялікіх выходных, таму нястачу заўважылі не адразу. Як толькі аб знікненні грошай стала вядома, супрацоўніка банка абвясцілі ў міжнародны вышук. Адразу ж па горадзе папаўзлі чуткі: нібыта прадпрымальны банкір, займеўшы такую велізарную суму грошай, з'ехаў у Бразілію, зрабіў пластычную аперацыю і жыве там у сваё задавальненне. Яго пошукі доўжыліся 4 гады, аднак у рэальнасці ўсё было значна празаічней. Мужчына з'ехаў зусім не ў Бразілію, а ў суседнюю Расею, дзе і знаходзіўся, пакуль яго шукала міліцыя ды Інтэрпол. Магілёвец жыў то ў адным, то ў іншым горадзе Цэнтральнага Чарназем'я, марнуючы ўсе скрадзеныя грошы на рэстарацыі ды жанчын.

Трапіўся магілёўскі банкір выпадкова. Паводле інфармацыі прэс-службы УМВД Расеі Ліпецкай вобласці, мужчыну затрымалі за адміністрацыйнае правапарушэнне. Падчас праверкі затрыманага расейскай паліцыяй і было ўстаноўлена, што ён знаходзіцца ў міжнародным вышуку. Пазней злачынец быў дэпартаваны на радзіму.

У дачыненні да былога работніка банка распачатая крымінальная справа паводле артыкула 210-4 КК РБ «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў асабліва вялікай суме». Мужчыну чакае да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках