9 траўня 2024, Чацвер, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётр Парашэнка: Зона аперацыі ў Данбасе скарацілася на тры чвэрці

7

Прэзідэнт Украіны заявіў аб звужэнні тэрыторыі, на якой праводзіцца антытэрарыстычная аперацыя.

За апошнія два месяцы яна стала меншай на тры чвэрці. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падчас сустрэчы з кіраўнікамі сілавых устаноў дзяржавы, паведамляецца на ягонай старонцы ў «Твітэры».

«Дзякуючы мужнасці і гераічнасці ўкраінскіх вайскоўцаў, за апошнія два месяцы зона правядзення АТА скарацілася на тры чвэрці», - напісаў Парашэнка.

Гаворачы аб ходзе чарговай хвалі мабілізацыі, прэзідэнт падкрэсліў важнасць строгага выканання заканадаўства і рашучай барацьбы з фактамі карупцыі. Ён звярнуў увагу генеральнага пракурора Віталя Ярэмы і кіраўніка Службы бяспекі Валянціна Налівайчанкі на наяўнасць такіх фактаў.

«Разгледзьце прапанову, каб вайсковыя камісарыяты неслі адказнасць за якасць кадравага складу, які мабілізуюць. Магчыма, мы ўвядзем практыку, калі баявыя афіцэры з фронту, якія атрымалі раны, будуць працаваць у вайсковым камісарыяце, нават на пасадах вайсковых камісараў або іх намеснікаў, а вайсковы камісар на 45 дзён паедзе ва Узброеныя сілы», - прапанаваў Парашэнка.

Прэзідэнт Украіны таксама адзначыў, што правядзенне мабілізацыі дасць магчымасць развязаць пытанне кароткатэрміновых адпачынкаў для вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у АТА.

Нагадаем, у Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны прагназуюць, што ўкраінскія вайскоўцы да зімы 2014 ачысцяць тэрыторыю Данбаса ад сепаратыстаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках