9 траўня 2024, Чацвер, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крамбамбуля» спявала пра паўстанцаў на літоўскай Galapagai

4

Galapagai, штогадовы музычны фэст на «літоўскіх Браславах», гучаў у гэтым годзе і па-беларуску.

На маляўнічай выспе сярод возера ў літоўскім мястэчку Зарасай, у выхадныя шчодра ўсеяным намётамі і сцэнамі, было шмат бел-чырвона-белых сцягоў, піша generation.by.

На лясной сцэне, якая, як блізнюк, падобная на бор Басовішча, літоўскую, латвійскую і беларускую моладзь весяліў жартамі і фізічнымі практыкаваннямі Віталь Артыст з «Без білета». Бліжэй да вечара галоўная сцэна фэсту выбухнула «Крамбамбуляй». Сэт гучаў настолькі моцна, што падпяваць пачалі і літоўцы, а самыя зацятыя зладзілі рэальны слэм. Беларусы ж і ўкраінцы, якія дружным хорам заводзілі ўсе хіты гурту, трохі змаглі перадыхнуць хіба толькі на некалькіх новых кампазіцыях: баявой «Гэй ліцвіны, Бог нам радзіць!», узнёслай «Сэрца паўстанца», надзённай «Для чужых мы ўсе вар'яты».

Невялікая выспа на возеры, што на стыку Літвы, Латвіі і Беларусі, на некалькі дзён ператвараецца ў сапраўдныя Галапагосы, з яркай флорай і фаунай: панкі, фрыкі, простыя людзі, гопнікі, хіпстэры, сем'і з малымі, байкеры, раварысты, нават аматары 3D-друку. Тут неверагодна спалучаліся поп-выступы на адной сцэне з алеяй забаў як на звычайным свяце горада, і маладыя індзі-выканаўцы на іншай сцэне, дзе публіка зусім іншая. Некалькі пляжаў, мноства гульняў, акцыі, конкурсы...З розных сцэн гучаць AC/DC, Nirvana, Элвіс Прэслі, Цой - у гэтым годзе кавер-гурты былі ў асаблівай пашане.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках