9 траўня 2024, Чацвер, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча адновіць расследаванне аварыі Ту-154 пад Смаленскам

19
Польшча адновіць расследаванне аварыі Ту-154 пад Смаленскам

Расследаванне катастрофы, у выніку якой 10 красавіка 2010 г загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, будзе адноўленае.

Такую пастанову 5 жніўня вынес суд Варшавы, піша Gazeta Wyborcza.

«Неабходна высветліць, ці здзяйснялі чыноўнікі і вайскоўцы, якія арганізавалі гэтыя візіты [візіты прэм'ер-міністра і прэзідэнта Польшчы ў Расею 7 і 10 красавік 2010 года], якія-небудзь парушэнні, што закранаюць грамадскія або прыватныя інтарэсы», - сказаў суддзя Войцэх Лачэўскі.

З ягоных слоў, калі будуць расследавацца факты перавышэння або невыканання абавязкаў службовымі асобамі, то «неабходна весці адлік ад таго, што адбылося 10 красавіка».

Адразу пасля катастрофы ў 2010 годзе пракуратура Польшчы пачала расследаванне магчымых фактаў невыканання абавязкаў чыноўнікамі адміністрацыі прэзідэнта, урада, МЗС, Мінабароны і амбасады краіны ў Маскве пры падрыхтоўцы візіту кіраўніка дзяржавы. Паводле звестак ведамства, падрыхтоўка праходзіла ў перыяд з верасня 2009 года да 10 красавіка 2010 года.

Першы этап расследавання быў скончаны ў чэрвені 2012 года. Пракуратура не змагла прызнаць каго-небудзь пацярпелым у выніку катастрофы прэзідэнцкага Ту-154. Аднак у сакавіку 2013 года суд задаволіў скаргу сям'і Леха Качыньскага і абавязаў ведамства аднавіць расследаванне. У гэты раз пракуратура прыйшла да высновы, што як пацярпелых можна разглядаць 382 чалавекі. У верасні 2013 года пракуратура зноў закрыла справу.

Нагадаем, лайнер Ту-154 прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага разбіўся пад Смаленскам 10 красавіка 2010. Польская дэлегацыя накіроўвалася на жалобныя мерапрыемствы з нагоды 70-годдзя Катынскай трагедыі. Усяго на борце самалёта разам з прэзідэнтам і яго жонкай знаходзіліся 96 чалавек, усе яны загінулі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках