8 траўня 2024, Серада, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Касірка выкрала з берасцейскага банка $165 тысяч

12
Касірка выкрала з берасцейскага банка $165 тысяч

Загадчыца касай аднаго з банкаў Берасця на працягу года выкрадала грошы, замяняючы буйныя банкноты ў сярэдзіне пачкаў дробнымі.

Падробка была знойдзеная падчас рэвізіі. 46-гадовая жанчына за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і службовы падлог асуджаная на 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з захоўваннем таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў і распараджэннем імі, тэрмінам на 5 гадоў. Паводле прыгавору суда з яе спагнаная нанесеная банку шкода, піша БелаПАН.

Жанчына не пагадзілася з кваліфікацыяй яе дзеянняў, даказанасцю віны, сцвярджаючы, што ўчыніла халатнасць, і абскардзіла прысуд.

5 жніўня судовая калегія ў крымінальных справах Берасцейскага абласнога суда пакінула яе скаргу без задавальнення. Прысуд суда першай інстанцыі ўвайшоў у законнае дзеянне.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках