8 траўня 2024, Серада, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка выступіць на турніры ў Манрэалі

3
Вікторыя Азаранка выступіць на турніры ў Манрэалі

Вядучая беларуская тэнісістка пачне выступленне на тэнісным турніры ў канадскім Манрэалі (прызавы фонд $2,4 млн) з другога круга.

Спаборніцай Вікторыі Азаранкі, якая атрымала 8-ы нумар пасеву, стане французская тэнісістка Алізэ Карнэ, якая займае 22-е месца ў сусветным рэйтынгу WТА, паведамляе БелТА.

Гэтая сустрэча пройдзе ўначы 6 жніўня паводле менскага часу. Раней беларуска і францужанка тройчы гулялі паміж сабой, і ва ўсіх гэтых матчах перамогу святкавала Азаранка. У першым крузе Манрэальскага турніру Карнэ выбіла з барацьбы амерыканку Ларэн Дэвіс - 6:3, 7:5. У трэцім раўндзе пераможца пары Азаранка - Карнэ трапляе на трыумфатарку сустрэчы Хітэр Уотсан (Вялікая Брытанія, 57-ы нумар ВТА)/Дамініка Цыбулкава (Славакія, 12).

Серыя няўдалых матчаў у выкананні Вікторыі Азаранкі прывяла да яе выбывання з першай дзясяткі рэйтынгу ВТА праз 200 тыдняў знаходжання ў гэтым элітным спісе. Пасля нядаўняга пройгрышу амерыканцы Вінус Уільямс у другім раўндзе турніру ў Стэнфардзе (ЗША) 4:6, 6:7 (1:07) беларуска з 10-га радка рэйтынгу апусцілася на 11-ы. У яе цяпер у актыве 3493 ачкі. Першай ракеткай свету па-ранейшаму застаецца амерыканка Сэрэна Уільямс (9700 ачкоў).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках