8 траўня 2024, Серада, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямён Сяменчанка: Аперацыя ў Данбасе скончыцца ў верасні

7
Сямён Сяменчанка: Аперацыя ў Данбасе скончыцца ў верасні

Камандзір батальёна "Данбас" Сямён Сяменчанка перакананы, што антытэрарыстычная аперацыя ў Данбасе будзе доўжыцца не больш за паўтара месяца.

Аднак гэта будзе магчыма пры ўмове, калі не з'явяцца новыя "сюрпрызы" ў выглядзе прамой агрэсіі з боку РФ, паведамляе УНП.

"Я думаю, што месяц-паўтара - і там (у Данбасе-рэд.) ужо ўсё будзе скончана і застанецца самая складаная частка - гэта аднаўленне нармальнага жыцця", - адзначыў ён.

На думку Сямёна Сяменчанкі, такая працягласць антытэрарыстычнай аперацыі магчымая толькі, калі не ўзнікнуць розныя "дадатковыя фактары".

"Для актыўнай фазы з правядзеннем агульнавайсковых аперацый, што цяпер і адбываецца, і ў выпадку, калі не будзе такіх дадатковых фактараў як уварванне ва Украіну групы асоб невядомай нацыянальнасці, "ветлівых чалавечкаў" і прамой агрэсіі, то ў прынцыпе дастаткова гэтага часу", - адзначыў ён.

Фота: AFP

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках