8 траўня 2024, Серада, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Маладзечна абмеркавалі абарону ад прарасейскіх экстрэмістаў

3
Жыхары Маладзечна абмеркавалі абарону ад прарасейскіх экстрэмістаў

У Маладзечне 4 жніўня прайшоў круглы стол з нагоды Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

У ім узялі ўдзел мясцовыя праваабаронцы, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў і ініцыятыў дэмакратычнай накіраванасці. Аб мерапрыемстве сайту праваабарончага цэнтра "Вясна" распавёў адзін з удзельнікаў праваабаронца Алесь Капуцкі.

Падчас круглага стала абмяркоўвалася сітуацыя з правамі чалавека як у краіне агулам, так і на мясцовым узроўні. Гучалі прапановы аб тым, як больш эфектыўна распаўсюджваць інфармацыю пра палітвязняў праз мясцовы друк і інтэрнэт, у прыватнасці, праз сацыяльныя сеткі. Таксама была нададзеная ўвага апошняму інцыдэнту са збіццём экстрэмісцкімі сіламі актывіста руху "Еўрапейская Беларусь" у электрычцы "Менск-Маладзечна" і абмяркоўваліся магчымыя шляхі процідзеяння распаўсюджванню такіх з'яў у грамадстве. У выніку ўдзельнікі круглага стала наважылі звярнуцца ў праваахоўныя органы з патрабаваннем спынення ў горадзе дзейнасці незарэгістраваных прарасейскіх арганізацый экстрэмісцкага толку.

Фота: spring96.org

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках