9 траўня 2024, Чацвер, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

План акупацыі Украіны бачылі ў Пуціна яшчэ ў 2013 годзе

14
План акупацыі Украіны бачылі ў Пуціна яшчэ ў 2013 годзе

Яшчэ ў траўні мінулага года ва Уладзіміра Пуціна ўжо быў план анэксіі часткі Украіны.

Пра гэта заявіў былы кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны Сяргей Пашынскі, пішуць "Крым.Реалии".

"Нам распавялі людзі, якія гэты план бачылі. Гэта кіраўнікі суседніх дзяржаў. Пуцін быў упэўнены, што Януковіч без яго ва ўладзе не ўтрымаецца. Таму існаваў план light: плата за лаяльнасць - гэта Крым", - заявіў ён.

З ягоных слоў, быў іншы план: захапіць тэрыторыю Украіны ад Харкава да Адэсы. "І гэты план быў аформлены на мапе. І Пуцін праз Януковіча гэты план пачынаў рэалізоўваць. Памятаеце, дзесьці ў траўні мінулага года ва ўсёй Украіне адбыліся так званыя антыфашысцкія мітынгі? Вось я тады не мог зразумець: у нас няма ніякай фашысцкай партыі, а Пуцін ужо тады праз сатэліта, Партыю рэгіёнаў і Януковіча, падводзіў базу, чым ён будзе апраўдваць анэксію нашай тэрыторыі - каб "абараніцца ад фашыстаў", - адзначыў Пашынскі.

На пытанне, ці збіраўся Пуцін анэксаваць Крым нават пры прэзідэнцтве Януковіча, Пашынскі адказаў, што "зразумела, ён абсалютна ў гэтым упэўнены".

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках