9 траўня 2024, Чацвер, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканец выгадаваў «Дрэва 40 відаў садавіны»

4

Амерыканскі мастак Сэм Ван Акен выгадаваў дрэва, здольнае квітнець на працягу ўсяго года і даваць чатыры дзясяткі цалкам розных пладоў.

Нават самыя прыгожыя дрэвы квітнеюць толькі адным колерам. Мастака Сэма ван Акена гэта не зусім задавальняе, так што ён наважыў вырошчваць такія дрэвы, фаза цвіцення якіх нагадвае калейдаскоп, паведамляе РБК.

У сваім праекце «Дрэва сарака фруктаў» ван Акен прышчапіў аднаму ствалу 40 розных галінак. У выніку дрэва на працягу ўсяго года распускаецца абсалютна рознымі кветкамі. Улетку, напрыклад, на ім вырастуць вішні, слівы, персікі, нектарыны і абрыкосы.

Ван Акен вырас на ферме і выкарыстоўвае даволі незвычайную тэхніку скрыжавання (з яе дапамогай, дарэчы, адзін ангелец змог вырасціць яблыню, якая дае 250 розных гатункаў пладоў). Селекцыянер разглядае Дрэва сарака фруктаў хутчэй як арт-праект, хоць і старанна дадае ў яго віды садавіны, якія практычна немагчыма знайсці ў продажы.

Самі дрэвы пакуль што вельмі маленькія і толькі-толькі пачынаюць расці. Тым не менш, іх ужо пачалі распаўсюджваць у ЗША, у прыватнасці, вакол Нью-Ёрка і Новай Англіі. Яны высаджаныя ў музеях, гарадскіх цэнтрах і прыватных калекцыях.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках