9 траўня 2024, Чацвер, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеіст з Масквы абабраў спадарожніка падчас паездкі ў Ліду

7
Хакеіст з Масквы абабраў спадарожніка падчас паездкі ў Ліду

25 чалавек, якія з'яўляюцца чальцамі хакейнай каманды, ехалі з Масквы ў Ліду для правядзення трэніровачных збораў.

Падчас руху цягніка над адным з чальцоў каманды спаў расеец, які на час сну не зачыніў сваю дарожную сумку. Пры пад’ездзе да станцыі Ліда, з сумкі на падлогу сталі выпадаць рэчы: гаманец з грашыма, банкаўская картка з пін-кодам, пасведчанне кіроўцы. Убачыўшы тое, што адбываецца, падлетак, доўга не думаючы, стаў збіраць іх і класці сабе ў сумку, паведамляе s13.ru.

Пасажыры, якія знаходзіліся ў гэтым вагоне, не маглі назіраць за тым, што адбываецца, бо ў гэты момант спалі. Пасля прыбыцця цягніка ў Ліду, чальцы хакейнай каманды выйшлі на перон і накіраваліся хто куды.

Выявіўшы прапажу сваіх рэчаў, грамадзянін РФ паведаміў аб тым, што адбылося, у транспартную міліцыю Гародні. Дзякуючы зладжаным і прафесійным дзеянням супрацоўнікаў Лідскага АУС на транспарце, непаўнагадовы злачынец быў знойдзены. Цяпер у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь (Крадзеж).

Хлопцу цяпер не да трэніровак, яму пагражае ці штраф, ці пазбаўленне волі да трох гадоў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках