9 траўня 2024, Чацвер, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ перамог «Дэбрэцэн» 3:1

27

Вызначальны гол на 95 хвіліне забіў Сяргей Крывец.

Матч з "Дэбрэцэнам", які праходзіў 5 жніўня на "Барысаў-Арэне", скончыўся перамогай БАТЭ з лікам 3:1.

Форвард вугорскага клуба Ібрагіма Сідзібэ адкрыў лік у двубоі ў адказ трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў супраць барысаўскага БАТЭ. Нападнік зрэалізаваў пенальці, прызначаны за фол Сяргея Чарніка супраць Сэйдзі, на 20-й хвіліне першага тайма.

Барысаўцы адквіталіся на 39 дзякуючы дакладнаму ўдару Аляксандра Валадзько. Форвард БАТЭ Віталь Радзівонаў на 66 хвіліне матчу вывеў барысаўцаў наперад - 2:1, а Сяргей Крывец за хвіліну да канца гульні забіў трэці мяч у браму вугорскага клуба.

У суме двух матчаў далей ідзе беларуская каманда.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках