26 красавiка 2024, Пятніца, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ляпісы» выканалі гімн Майдану на канцэрце ў Расеі

12

У Петразаводску адбыўся канцэрт гурта «Ляпіс Трубяцкі», які прайшоў у рамках развітальнага тура калектыву.

«Ляпіс» выканаў гіты за шмат гадоў, у тым ліку і самую скандальную песню, напісаную ім за апошні час - «Ваяры святла», піша karelnovosti.ru.

Яна была напісаная ў канцы 2012-га, а кліп пачалі здымаць восенню 2013-га года - яшчэ да пачатку пратэстных рухаў на Украіне, аднак падабраны відэашэраг афіцыйнага кліпа адназначны - у руках «ваяроў святла» кактэйлі Молатава, вакол іх падпаленыя шыны і барабаны. Іх апанента сімвалізуе драпежная птушка, магчыма - беркут, на баку якіх б'юцца людзі ў форме, са шклянымі шчытамі і паліцэйскімі дубінкамі.

Такім чынам, песня «Ваяры святла» на Украіне стала неафіцыйным гімнам Майдана, і цяпер яе амаль перад кожным футбольным матчам выконваюць фанаты ўкраінскіх футбольных клубаў, катэгарычна антырасейска настроеныя. Музычны трэк, сумешчаны з фотаздымкамі з месца баёў паміж «майданаўцамі» і міліцыяй ў Кіеве карыстаецца асаблівай папулярнасцю ва ўкраінамоўным сегменце інтэрнэту. Зрэшты, з'яўляюцца звесткі, што гэтай песняй падымаюць свой баявы дух і апалчэнцы, што ваююць на ўсходзе Украіны.

Заканчваецца афіцыйны відэакліп, дарэчы, вялікім атамным выбухам, што з улікам таго, як развіваецца ўкраінскі крызіс ужо нават не выглядае сур'ёзным перабольшаннем.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках