6 траўня 2024, панядзелак, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Мытны саюз раскідаецца праз Пуціна

17
Барыс Нямцоў: Мытны саюз раскідаецца праз Пуціна

Санкцыі, якія ўвёў Пуцін, удараць па грамадзянах Беларусі.

Прычым, калі заходнія санкцыі тычыліся ў асноўным алігархаў і чыноўнікаў, то пуцінскія зачэпяць звычайных грамадзян. Рост коштаў і зніжэнне якасці прадукцыі ўдараць менавіта па іх. Такое меркаванне выказаў расейскі апазіцыянер Барыс Нямцоў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

40% прадуктаў харчавання ў Расеі - імпарт. У асноўным з Еўропы, менш з Амерыкі. "Пуцін хоча пакараць Захад, але нічога не выйдзе. Дзель экспарту с/г прадукцыі з Еўропы ў Расею складае ўсяго 0,1% ВУП Еўропы. Непрыемна, вядома, але не смяротна", - упэўнены палітык.

Паводле ягоных слоў, санкцыі, якія ўвёў Пуцін, будуць мець і пабочныя эфекты. Адзін з іх - развал Мытнага Саюза. "Відавочна, што Беларусь і Казахстан пад санкцыямі Пуціна не падпішуцца. Шэры імпарт у Расею з гэтых краін прымусіць рэжым уводзіць гандлёвыя бар'еры з хаўруснікамі. І МС перастане існаваць", - адзначыў Барыс Нямцоў.

Ён падкрэсліў, што выйграе як заўсёды Кітай, а таксама Ізраіль і краіны Лацінскай Амерыкі. Пацерпіць – расейскі народ. "Гэта яны называюць абаронай нацыянальных інтарэсаў. Толькі чыіх? Кітая? Ізраіля? Бразіліі? Каго хочаце, толькі не Расіі", - падсумаваў палітык.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках