6 траўня 2024, панядзелак, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свабодны прафзвяз металістаў рыхтуецца да акцый пратэсту

2
Свабодны прафзвяз металістаў рыхтуецца да акцый пратэсту

Чальцы прафзвязу незадаволеныя ростам коштаў, нізкімі заробкамі, зніжэннем занятасці і падзеннем ўзроўню жыцця працоўных.

У канцы ліпеня ў Менску адбылося пасяджэнне Рады Свабоднага прафзвязу металістаў. На ім былі падведзеныя вынікі выканання плана работы за першае паўгоддзе і прызначаныя мерапрыемствы на рэшту года. У прыватнасці, прафзвяз мае намер у кастрычніку правесці акцыі пратэсту супраць росту коштаў, нізкага заробку, зніжэння занятасці і падзення ўзроўню жыцця працоўных.

- Плануем пікетаванне ва ўсіх рэгіёнах, дзе ёсць нашыя арганізацыі. Гэта значыць, што акцыі могуць прайсці ў абласных гарадах, а таксама ў Барысаве, Баранавічах, Полацку і іншых населеных пунктах. Маюць намер прымеркаваць пікеты да 7 кастрычніка, сусветнага Дня барацьбы за годную працу, - распавёў praca-by.info старшыня Свабоднага прафзвязу металістаў Аляксандр Бухвостаў.

- Кошты растуць увесь час, што палохае людзей і выклікае пратэсты. Заробкі быццам бы намінальна растуць, але растуць яны не на прамысловых прадпрыемствах. Больш-менш працуе меншасць з іх. Нават нашыя гіганты, МАЗ і МТЗ працуюць напружана і са стратамі. Праблемы ёсць амаль на ўсіх прадпрыемствах, людзі часта вымушаныя прастойваць. Адным словам, праблем шмат. Не думаем, што да кастрычніка сітуацыя палепшыцца. Нам здаецца, яна будзе толькі пагаршацца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках