6 траўня 2024, панядзелак, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўцы: Санкцыі Пуціна, можа, навучаць расейцаў працаваць

12
Магілёўцы: Санкцыі Пуціна, можа, навучаць расейцаў працаваць

Расея ўвяла санкцыі ў адказ ад адчаю, мяркуе жыхары Магілёва.

Журналіст агенцтва БелаПАН задаў пытанне магілёўцам: «Пуцін забараніў увоз прадуктаў з краін, якія падтрымалі санкцыі супраць Расеі. Як вы ацэньваеце такі крок?»

Вось што яны адказалі:

«Гэта прыкмета адчаю. Яны зразумелі свой стан, тое, што хутка канец. Адсюль і адчайныя дзеянні. Санкцыі супраць Расеі - гэта нармальна. Амерыка вырашыла паказаць народу расейскаму, пры ўладзе».

«Але мы ад гэтага таксама нешта выгадаем - з'явіцца магчымасць больш зарабіць валюты».

«Там хоць людзі навучацца працаваць. Навучацца хоць нешта здабываць для сябе. Не ўсе ж ва ўсяго свету купляць».

«З аднаго боку, гэта будзе падтрымка ўласных вытворцаў - што ёсць плюс. За месяц ці два яны адновяць неабходны баланс. А з другога боку, увядзенне палітычных санкцый пры дапамозе эканамічных недапушчальнае ні для Еўропы, ні для Пуціна».

«Асабліва Расія ад гэтага нічога не згубіць. У таго ж Казахстана, Узбекістана, Таджыкістана хапае садавіны і агародніны, будуць больш пастаўляць».

«Гэта крок адчаю. Зразумела, ён абдуманы, каб нанесці большую шкоды Злучаным Штатам і Еўразвязу. Аднак гэта дрэнна, калі крокі накіраваны не на тое, каб зрабіць дабро, а каб прынесці шкоду. Нічым добрым гэта не скончыцца для Пуціна».

«Пуцін паступіў правільна - на ўдар трэба адказваць ударам. У яго ёсць моцная «бронеспіна» - Беларусь, якая брацкаму народу дапаможа. Тым больш што ў нас і добры ўраджай сягоння».

«Станоўча ацэньваю. Хоць свае будуць нешта рабіць. А то яны там застаялыя, нічога не робяць. Шмат зямель пустуе - так хоць нешта будуць саджаць там».

«А наогул, чаму Расея закупляе гэта ўсё? У вялікай дзяржавы, дзе хапае сваіх рэсурсаў і людскога патэнцыялу, каб вырабляць гэта ўсё».

«Сітуацыя непрыемная. Гэта, як відаць, папярэджанне - не больш за тое. Расея магла б забяспечыць прадуктамі і сябе, і Канаду, і Амерыку з Аўстраліяй. Проста працаваць ім трэба. Калі б яны там працавалі, то да іх бы не ездзілі мігранты. Калі Беларусь з гэтага нічога не выгадае, будзе дрэнна».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках