4 траўня 2024, Субота, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія выпярэджвае Беларусь: Wi-Fi толькі з пашпартам

19
Расія выпярэджвае Беларусь: Wi-Fi толькі з пашпартам

Урад РФ загадаў ідэнтыфікаваць карыстальнікаў агульнадаступных Wi-Fi-сетак праз пашпарт.

Адпаведны дакумент размешчаны ў банку нарматыўных і распарадчых актаў, піша РІА "Новости".

Згодна з дакументам цяпер аператар сеткі павінен устанавіць імёны і прозвішчы карыстальнікаў, "пацверджаныя дакументам, якія сведчаць асобу", адзначаецца ў тэксце пастановы.

У дакуменце таксама падкрэсліваецца, што пададзеныя звесткі пра карыстальнікаў будуць захоўвацца не менш за паўгода.

Цяпер бясплатныя сеткі Wi-Fi вельмі распаўсюджаныя ў кавярнях, рэстарацыях, грамадскіх установах, на прыпынках транспарту і метро буйных расейскіх гарадоў. Прычына, паводле якой для ўваходу ў інтэрнэт патрэбен будзе пашпарт, у дакуменце не ўдакладняецца.

Аналагічныя патрабаванні з'явіліся ў Беларусі ў 2010 годзе з прыняццем Указа №60.

"Пастаўнікі інтэрнэт-паслуг абавязаныя праводзіць ідэнтыфікацыю абаненцкіх прылад пры выкананні інтэрнэт-паслуг, улік і захоўванне звестак пра абаненцкія прылады, а таксама звестак пра выкананне інтэрнэт-паслуг", - абвяшчае ўказ.

Напачатку беларускія ўлады паспрабавалі прымусіць карыстальнікаў пры карыстанні Wi-Fi у кавярнях паказваць пашпарт, аднак пазней адмовіліся ад гэтай бязглуздай задумы і абавязалі ўладальнікаў кавярняў весці відэазапіс карыстальнікаў бясплатным доступам у інтэрнэт.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках