4 траўня 2024, Субота, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Залева затапіла цэнтр Гомеля

5

Чаканы шматлікімі гомельцамі лівень не прынёс прахалоды, але зноў затапіў цэнтральныя вуліцы горада.

Пад вадой апынулася, у прыватнасці, вуліца Шаўчэнкі ля аўтавакзала і рынку «Прывакзальны», пішуць «Сильные новости».

Кожны сур'ёзны лівень рэгулярна затапляе вуліцу - сцёкі ліўневага калектара не спраўляюцца з плынямі вільгаці. Сёння іх, мабыць, з-за кароткатэрміновасці дажджу, было менш, чым у мінулы раз. Узровень вады падняўся усяго сантыметраў на 20-30.

Можна меркаваць, што такія «плыні» ў гэтым месцы звязаныя з тым, што яшчэ ў пачатку 20-га стагоддзя тут знаходзілася Гарэлае балота і яго «прывід» нагадвае пра сябе цяпер, як, напрыклад, рэгулярна робіць схаваная пад зямлю менская рака Няміга.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках