3 траўня 2024, Пятніца, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада бяспекі ААН сёння правядзе паседжанне ў пытаннях Украіны

Рада бяспекі ААН сёння правядзе паседжанне ў пытаннях Украіны

Рада бяспекі ААН правядзе сёння пасяджэнне адносна сітуацыі з правамі чалавека ва Украіне.

Пра гэта паведамляе ВВС Украіна са спасылкаю на прэс-службу арганізацыі. Адзначаецца, што сустрэчу пастаянных прадстаўнікоў Рады бяспекі ААН ініцыюе Літва. Пасяджэнне адбудзецца а 10:00 раніцы паводле Нью-Ёрку (17:00 паводле Менску).

У Міністэрстве замежных спраў станоўча ацэньваюць даклад адносна сітуацыі правоў чалавека ва Украіне, падрыхтаваны паводле вынікаў працы маніторынгавай місіі ААН у правах чалавека (ММПЧ). Місія працягвае фіксаваць выпадкі грубых парушэнняў правоў чалавека з боку прадстаўнікоў так званых «ДНР» і «ЛНР», перш за ўсё права на жыццё. Адзначаецца, што ўжо не асобныя грамадзянскія асобы, а цэлыя гарады і пасёлкі выкарыстоўваюцца тэрарыстамі ў якасці «жывых шчытоў».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках