3 траўня 2024, Пятніца, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна падрыхтавала санкцыі супраць Расеі

15
Украіна падрыхтавала санкцыі супраць Расеі

Кабмін Украіны прадугледзеў санкцыі супраць 172 грамадзян РФ і 65 кампаній.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Кіеве заявіў прэм'ер-міністр Арсеній Яцэнюк, паведамляе карэспандэнт РБК-Украіна.

Паводле ягоных слоў, Кабмін зацвердзіў праект закона аб санкцыях. Туды ўвайшлі 26 відаў санкцый, у прыватнасці замарожванне актываў, забарона дзейнасці, забарона на карыстанне ліцэнзіямі, забарона прыватызацыі, забарона транзіту ўсіх тыпаў рэсурсаў, правядзенне праверкі фінаперацый, прыпыненне аперацый, забарона на ўезд.

«Кабмін перадае Радзе прозвішчы 172 чалавек - грамадзян РФ, якія фінансуюць тэрарызм, падтрымалі анэксію Крыма, а таксама 65 юрыдычных асоб, пераважна расейскай уласнасці і расейскай рэзідэнтуры, якія падтрымліваюць і фінансуюць тэрарызм», - заявіў Яцэнюк.

Імёны асоб і назвы кампаній, якія трапілі пад санкцыі, пакуль не называюцца.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках