4 траўня 2024, Субота, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Легія» выключаная з Лігі чэмпіёнаў, нягледзячы на перамогу над «Селцікам»

15
«Легія» выключаная з Лігі чэмпіёнаў, нягледзячы на перамогу над «Селцікам»

УЕФА ужыла санкцыі да польскай «Легіі».

Пастанова аб гэтым была прынятая з-за ўдзелу ў матчы ў адказ трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў супраць «Селтыка» (2:0) дыскваліфікаванага абаронцы Барташа Берэшыньскага (на фота). Ён выйшаў на поле за дзве хвіліны да заканчэння сустрэчы ў Глазга, паведамляе BBC.

Гэты футбаліст не меў права ўдзельнічаць у матчы, бо ў мінулым сезоне за выдаленне падчас гульні з «Лімасолам» з Кіпра быў дыскваліфікаваны на тры гульні ў еўракубках. Палякам была залічаная тэхнічная параза - 0:3. Першы матч «Легія» перамагла з лікам 4:1. Такім чынам, паводле сумы двух матчаў у раунд плэй-оф Лігі чэмпіёнаў трапіў шатландскі «Селтык», а «Легія» згуляе ў раўндзе плэй-оф Лігі Еўропы.

Лёсаванне раўнда плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў адбылася сёння. Як стала вядома, БАТЭ ў ім згуляе са славацкім «Славанам». Першы матч беларусы правядуць на выездзе 19 ці 20 жніўня. Сустрэча ў адказ адбудзецца 26 ці 27 жніўня на «Барысаў-Арэне».

Фота: Wikipedia

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках