4 траўня 2024, Субота, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі заапарк святкуе 30-годдзе

10
Менскі заапарк святкуе 30-годдзе

Менскі заапарк выпусціў фотоальбом да свайго дня нараджэння.

Як расказала карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» намесніца дырэктара ўстановы Наталля Лебедзева, на старонках выдання распавядаецца пра гісторыю і буднi заапарка, пададзена шмат фатаграфій і цікавых фактаў з жыцця яго насельнікаў: львоў, ягуараў, зуброў, малпаў ды многіх іншых. У ліку аўтараў фатаграфій - фотакарэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» Сяргей Шэлег.

Фотаальбом - глянцавы і маляўнічы, уключае ў сябе 95 старонак.

Кожны здымак суправаджае кароткая інфармацыя аб той ці іншай жывёліне. Наклад выдання - 1.000 асобнікаў, купіць яго можна ў касе заапарка.

Нагадаем: заўтра, 9 жніўня, Менскі заапарк шырока адсвяткуе 30-гадовы юбілей.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках