3 траўня 2024, Пятніца, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За два гады ў Літве апублікаваныя звесткі 620 былых агентаў КДБ

8
За два гады ў Літве апублікаваныя звесткі 620 былых агентаў КДБ

Цэнтр даследаванняў генацыду і рэзістэнцыі жыхароў Літвы паведаміў, што менш чым за два гады апублікаваў звесткі 620 былых агентаў КДБ СССР.

На адмысловым сайце kgbveikla.lt абнародуецца інфармацыя з рэгістрацыйнага часопіса архіўных спраў агентаў КДБ.

У гэтым часопісе маюцца звесткі агулам пра1669 асобаў, якія ў 1940-1979 гадах супрацоўнічалі з КДБ, піша ru.delfi.lt.

Як паведамляе ЦІГРЖЛ, пры апублікаванні гэтых звестак вывучаецца ўся інфармацыя аб дзейнасці пазначаных у спісе асоб, публікуюцца звязаныя з ёй дадатковыя дакументы і карткі асабістай справы агентаў.

У часопісе, запаўненне якога пачалося ў 1987 годзе, пададзеныя звесткі аб агентах, інфарматарах і іншых таемных супрацоўніках КДБ, завербаваных ў розныя перыяды з 1940 да 1979 года. Паводле якога прынцыпу і з якой мэтай створаны гэты часопіс, невядома.

«Пры дбайным вывучэнні дадатковых архіўных і розных іншых крыніц аб пазначаных у спісе асобах высветлена, што частка завербаваных не працавалі як агенты. Ёсць меркаванне, што яны пагадзіліся супрацоўнічаць толькі для таго, каб вырвацца з кіпцюроў чэкістаў. Не выключаецца, што некаторыя асобы былі ўключаныя ў спіс з аператыўнымі або кампраметуючымі мэтамі», - сцвярджае ЦІГРЖЛ.

Не падлягаюць агалосцы прозвішчы асоб, якія самі зрабілі прызнанне аб сваім таемным супрацоўніцтве з КДБ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках