3 траўня 2024, Пятніца, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Yahoo і Google цалкам зашыфруюць сваю пошту

5
Yahoo і Google цалкам зашыфруюць сваю пошту

Шыфраванне пошты дазволіць бяспечным спосабам адпраўляць электронныя лісты паміж двума сэрвісамі.

На сусветнай канферэнцыі хакераў Black Hat новы кіраўнік аддзела інфармацыйнай бяспекі Yahoo Алекс Стамас заявіў, што ў 2015 годзе ў Yahoo Mail будзе рэалізаванае шыфраванне ў сістэме абароны «з канца ў канец» (end-to-end). Больш за тое, чакаецца, што яна будзе сумяшчальная з аналагічнай тэхналогіяй Google, паведамляе SecurityLab.

Шыфраванне пошты дазволіць бяспечным спосабам адпраўляць электронныя лісты паміж двума сэрвісамі. Справа ў тым, што зламыснік не можа атрымаць доступ да зашыфраванага «з канца ў канец» ліста, піша NEWSru.com.

Раней сёлета Yahoo зашыфравала web-пошту на ўзроўні цэнтра апрацоўкі дадзеных, аднак шыфраванне электронных лістоў, якія перасылаюцца паміж акаўнтамі, на гэты момант здаецца цяжкадасягальнай мэтай.

Рэалізаваць шыфраванне web-пошты - задача складаная па шэрагу прычын, і адной з іх з'яўляецца надзвычайная складанасць ў выкарыстанні для большасці карыстальнікаў. Да таго ж, тытаны тэхіндустрыі занепакоеныя магчымай стратай кліентаў у выпадку запаволенай праз шыфраванне працы сэрвісу.

Як і Google, Yahoo збіраецца падзяліцца сваім досведам з супольнасцю кібербяспекі. Стамос сцвярджае, што сёлета ўвосень кампанія апублікуе зыходны код шыфравання.

Ці падтрымаюць ініцыятыву іншыя правайдэры пакуль не вядома, але і Yahoo, і Google уключылі шыфраванне web-пошты ў шэраг прыярытэтных задач пасля таго, як былы падрадчык Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША Эдвард Сноўдэн апублікаваў інфармацыю пра праграмы ўрадавага сачэння.

Запыт карыстальнікаў на падобныя ахоўныя функцыі апошнім часам прыкметна расце, таму эксперты раяць інтэрнэт-кампаніям, якія хочуць не страціць сваіх кліентаў або набыць новых, больш актыўна даваць карыстальнікам такія функцыі. Як нагадвае «Камерсант», у пачатку чэрвеня Google паведаміла аб хуткім выхадзе бясплатнага пашырэння для яе браўзэра Chrome, які дапаможа шыфраваць і расшыфроўваць, ставіць лічбавы подпіс і верыфікаваць падпісаныя пасланні ў браўзэры пры дапамозе праграмы шыфравання OpenPGP».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках