6 траўня 2024, панядзелак, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд у Менску падаражэў

37

З сённяшняга дня праезд у Менску падаражэў да 4 тысяч рублёў за паездку.

Купіць талон у кіроўцы цяпер будзе каштаваць Br4,5 тыс.

Праязны на месяц на 1 від транспарту будзе каштаваць 180 000 руб, на паўмесяца – 96 000, на дэкаду – 63 400; на аўтобус-экспрэс – 225 000 руб, на паўмесяца – 120 000, на дэкаду – 79 200; на 2 віды транспарту - адпаведна 240 200 руб, 126 600 і 84 600; на 3 віды – 286 400, 150 500, 100300; на 4 віды – 324 000, 170 600, 113 800.

Кошт праязных на метро на наступны перыяд з любой даты: на 10 дзён – 63 400; на 15 – 96 000; на 30 – 180 000.

Кошт праязных на пэўную колькасць паездак усімі відамі транспарту: на 5 паездак – 19 600, на 10 – 38 000, на 20 – 74 400, на 30 – 109 200, на 40 – 142 400, на 50 – 174 000, на 60 - 204.000 руб.

Сайт charter97.org успомніў, як даражэў праезд у сталіцы з 2000-х гадоў.

Калі ў траўні 2000 года на 1 даляр можна было купіць амаль 13 талонаў, то ў жніўні 2014 - ужо толькі 2,5.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках