6 траўня 2024, панядзелак, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На рынках забаранілі продаж хатняга мяса

5
На рынках забаранілі продаж хатняга мяса

На гандлёвых месцах рынкаў і з рук забаронена гандляваць мяснымі прадуктамі хатняга прыгатавання.

Як стала вядома charter97.org, такі парадак вызначаны ў пастанове ўрада №686.

Усяго ў спісе забароненых да продажу тавараў 39 пазіцый. Сюды ўвайшлі прадукты хатняга прыгатавання з мяса і рыбы, кандытарскія вырабы, прыгатаваныя ў хатніх умовах, вяленае і сыравэнджанае мяса, мясны фарш, катлеты, халадзец, каўбасныя вырабы, вантрабянкі, вэнджаныя мясныя прадукты, шпік салёны і вэнджаны, сечаныя мясныя паўфабрыкаты хатняга прыгатавання.

Не дапускаюцца да продажу на рынках разрэзаныя бахчавыя культуры пры адсутнасці ўмоў для апрацоўкі інвентара і індывідуальнай упакоўкі.

Таксама не дазволена гандляваць мукой, цукрам, крупамі, макаронамі, ня расфасаванымі ў спажывецкую тару вытворцамі або юрыдычнымі асобамі, якія маюць адпаведны сертыфікат.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках