6 траўня 2024, панядзелак, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агнешка Радваньска: З такімі, як Віка, лёгкіх балаў не бывае

11
Агнешка Радваньска: З такімі, як Віка, лёгкіх балаў не бывае

Польская тэнісістка пракаментавала перамогу над Вікторыяй Азаранкай у 1/4 фіналу турніру ў канадскім Манрэалі.

Агнешка Радваньска заявіла, што ў матчы з беларускай ёй спадарожнічала ўдача, піша «Прэсбол».

«Я думаю, гэта быў добры матч. Усё ў мяне атрымлівалася з самага пачатку. А з такімі апанентамі, як Віка, заўсёды трэба ўключацца ў гульню менавіта з самага пачатку. Тут не бывае лёгкіх балаў, я старалася, як магла. Кожны спаборнік мае свае асаблівасці, і я не думаю, што з'яўляюся самай моцнай у тэнісе. У кожнай гульні імкнуся падбіраць такую тактыку, каб перамагчы і не бегаць па 200 кіламетраў у гадзіну», - заявіла яна.

Нагадаем, Вікторыя Азаранка выбыла з турніра ў Манрэалі на стадыі чвэрцьфіналу. Беларуская тэнісістка саступіла польцы Агнешцы Радваньскай. Пацярпела паразу Вікторыя Азаранка ў двух сэтах - 2: 6 2: 6.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках