6 траўня 2024, панядзелак, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля берагоў Расеі заўважылі замежную субмарыну

46
Ля берагоў Расеі заўважылі замежную субмарыну

Супрацьлодачныя сілы Паўночнага флота заўважылі ў памежных водах Расеі ў Баранцавым моры падводную лодку.

Пра гэта паведаміла РІА "Новости" неназваная "высокапастаўленая крыніца ў Галоўным штабе ВМФ".

"Сёмага жніўня 2014 дзяжурнымі сіламі Паўночнага флота ў акваторыі Баранцавага мора была выяўленая замежная падводная лодка, як мяркуецца, класу "Вірджынія" ВМС ЗША", - сказаў суразмоўца агенцтва.

У зададзены раён для пошуку і сачэння была накіраваная карабельная супрацьлодачная ўдарная група, а таксама супрацьлодачны самалёт Іл-38. Кантакт з падводнай лодкай працягваўся каля 27 хвілін, пасля чаго амерыканская падводная лодка пакінула раён. Як выказалася крыніца, "супрацьлодачныя сілы Паўночнага флота" выціснулі "падводную лодку з памежных вод Расейскай Федэрацыі".

У штабе ВМФ звярнулі ўвагу на тое, што "гэта далёка не адзінкавы факт выяўлення замежных падводных лодак у Баранцавым моры за апошні час". І паказалі, што такія паводзіны субмарын краін NАТO ў раёнах Баранцавая мора "не раз станавіліся прычынай небяспечных навігацыйных здарэнняў".

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках