6 траўня 2024, панядзелак, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы знішчылі 10 адзінак бронетэхнікі

13
Украінскія вайскоўцы знішчылі 10 адзінак бронетэхнікі

За мінулыя суткі ад тэрарыстаў вызваленыя яшчэ тры населеныя пункты Данбаса.

Загінулі 13 украінскіх вайскоўцаў. Як паведамляе ЛІГАБізнесІнформ, пра гэта на брыфінгу паведаміў спікер Інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка.

"За апошнія суткі ўкраінскія вайскоўцы, дзякуючы нанясенню скаардынаваных удараў, цалкам вызвалілі ад расейскіх наймітаў тры населеныя пункты - Круглік і Міўсінск Луганскай вобласці і Панцелеймонаўку Данецкай вобласці", - сказаў ён.

Інфармацыю тэрарыстаў аб тым, што сілы АТА ўвайшлі ў Чырвоны Прамень Луганскай вобласці, Лысенка пакуль не пацвердзіў. З ягоных слоў, падраздзяленні ВСУ ўступалі ў баявое супрацьстаянне з тэрарыстамі ў населеных пунктах Многаполле, Сцяпанаўка, Грыгор’еўка, Чырвоны Яр, Перамога, Шышкова, Камышнае, Новааннаўка, Краснаталаўка, Дзмітраўка, Сабаўка і аэрапорт Луганск.

"Дзеянні сіл АТА суправаджаліся нанясеннем кропкавых удараў авіяцыі па базах і апорных пунктах тэрарыстаў. У прыватнасці, каля Горлаўкі знішчаныя 10 адзінак браняванай тэхнікі з экіпажамі. Яшчэ адну калону вайсковай тэхнікі тэрарыстаў украінскія лётчыкі знішчылі каля населенага пункта Антрацыт Луганскай вобласці", - адзначыў Лысенка.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках