2 траўня 2024, Чацвер, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы гіт ад «кіроўцы-пеюна» - пра заблукалае войска Пуціна

61

Вадзім Дубоўскі запісаў новую надзённую песню.

Зорка інтэрнэту - амерыканскі кіроўца расейскага паходжання - парадаваў сваіх прыхільнікаў гітом, прысвечаным апошнім падзеям на ўсходзе Украіны. Героямі песні «Войска вырадка» сталі расейскія жаўнеры, якія, са слоў Пуціна, «заблукалі» і выпадкова апынуліся ва Украіне.

«Не варта лезці туды, куды не запрашаюць, і на парог суседскі ставіць свой бот. За гэта часам і ногі адрываюць і часта не па-дзіцячы і тое, што паміж ног. Цяпер дадому на шыю маме, абузай бескарыснай для жонкі. Не пытай Маскву, што будзе з вамі, Маскве калекі дарма не патрэбныя», - спявае Вадзім Дуброўскі.

Кіроўца атрымаў шырокую вядомасць пасля сваіх папярэдніх гітоў - «Я скажу табе, Русь» і «Ізноў доўжыцца пекла». Яны таксама запісаныя на надзённыя тэмы расейскай палітыкі.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках