2 траўня 2024, Чацвер, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Украіны выкрыла расейскія СМІ ў чарговай хлусні

5

Расейцы запусцілі фэйк аб няўдалым старце ракеты.

Міністэрства абароны Украіны зняпраўдзіла інфармацыю расейскіх СМІ аб няўдалым старце ракеты ў Чорным моры. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйнай старонцы міністэрства ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

"Сёння расейскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю пра нібыта няўдалы старт ракеты ў Чорным моры з супрацьлодкавага карабля "Тэрнопаль". Каб узмацніць "довадную базу", інфармацыю суправадзілі відэа", - гаворыцца ў паведамленні. У Мінабароны адзначаюць, што інфармацыю пра гэты "інцыдэнт" расейская старана спрабавала дапасаваць да ўкраінска-амэрыканскіх вучэнняў "Сі Брыз-2014", аднак не ўлічылі таго, што "Тэрнопаль" не мог браць удзел у стартах ракет.

"Супрацьлодкавы карвет "Тэрнопаль", заблакаваны расейскімі вайскоўцамі ў сакавіку сёлета ў Севастопалі падчас акупацыі тэрыторыі Крыму, дагэтуль не вярнулі ўкраінскай старане. Праверыць гэта лёгка: дастаткова пабываць у Севастопалі ў раёне Паўднёвай бухты - "Тэрнопаль" стаіць там побач з аднатыпнымі караблямі расейскага Чарнаморскага флоту", - гаворыцца ў паведамленні.

Мінабароны таксама звяртае ўвагу, што расейскія войскі вярнулі Украіне 35 караблёў, катэраў і суднаў, аднак карветы "Тэрнопаль", а таксама "Луцк", "Хмяльніцкі" і "Прыдняпроўе" заблакаваныя ў Севастопалі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках