2 траўня 2024, Чацвер, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фрыстайлістка Ала Цупер атрымала званне «Мянчанка года»

2
Фрыстайлістка Ала Цупер атрымала званне «Мянчанка года»

Ганаровае званне «Мянчук года» прысвоенае 14 жыхарам сталіцы.

Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод адбудзецца 13 верасня ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры, паведамляе БелТА.

У галіне прамысловасці ганаровае званне прысвоенае галоўнаму канструктару - начальніку ўпраўлення галоўнага канструктара ААТ «Менскі электратэхнічны завод ім. У.І. Казлова» Пятру Шумру, у галіне транспарту і сувязі - генеральнаму дырэктару ААТ «Авіякампанія «Белавія» Анатолю Гусараву, у галіне будаўніцтва - генеральнаму дырэктару ААТ «Будтрэст №7» Барысу Шэрману, у галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі - начальніку ўпраўлення «Цэнтр» ДВА «Гаррамаўтадар Менгарвыканкама» Генадзю Фралову.

У сферы аховы здароўя ганаровага звання ўдастоены лекар-нейрахірург неўралагічнага аддзялення №3 Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Павел Канавалаў. Лепшым у галіне вышэйшай адукацыі і навукі прызнаны прарэктар у вучэбнай рабоце, эканамічнай і фінансавай дзейнасці Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Георгій Вяршыня, у галіне сярэдняй адукацыі - дырэктарка гімназіі №1 імя Ф. Скарыны Наталля Бушная. Званнем «Мянчук года» ў галіне культуры ўганараваныя адразу два жыхары сталіцы - артыст Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Антон Заянчкоўскі і аўтар кнігі ўспамінаў пра Менск «Нас час ставіць на свае месцы» Васіль Шарапаў.

У галіне фізкультуры, спорту і турызму «Менчанкай года» названыя спартоўка-інструктар нацыянальнай каманды Беларусі ў фрыстайле Ала Цупер, у галіне сацыяльнай абароны насельніцтва - намесніца дырэктара ў медыцынскім абслугоўванні Дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў Галіна Кудравец. У сферы гандлю, грамадскага харчавання ганаровае званне прысвоена дырэктару СТАА «Гейм Стрым» Віктару Навачадаву, у сферы бытавога абслугоўвання - генеральнаму дырэктару ААТ «Менатэль» Уладзіміру Сташкевічу.

У праваахоўнай сферы, органах і падраздзяленнях ў надзвычайных сітуацыях, мытных органах, сілавых структурах «Мянчуком года» названы намеснік начальніка крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі ГУУС Менгарвыканкама Уладзімір Шубянок.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках