2 траўня 2024, Чацвер, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія перавозчыкі губляюць прыбытак праз расейскае эмбарга

6
Беларускія перавозчыкі губляюць прыбытак праз расейскае эмбарга

Стаўкі на перавозку грузаў упалі на 10-15%. У кампаніях кажуць аб зніжэнні аб'ёмаў на 30-60%.

«Еўрапейскі рынак для нас цалкам памёр», - кажа дырэктар гарадзенскай кампаніі «Белмагістраль» Станіслаў Савіцкі. Да ўводу расейскага харчовага эмбарга беларуская фірма займалася перавозкай грузаў з Еўропы ў Расею. Зараз бізнэсовец аператыўна шукае новыя грузы і напрамкі, пішуць «Беларускія навіны».

Больш за ўсё ад расейскіх харчовых санкцый пацярпелі перавозчыкі, якія вазілі еўрапейскія прадукты харчавання прычэпамі-рэфрыжэратараў. Усяго беларускі рэфрыжэратарны парк налічвае 1700 аўтамабіляў.

«Цяпер людзі вымушаныя аператыўна шукаць замену тым грузам, на якіх яны ўвесь час працавалі. Калі сёння нельга вазіць з Літвы ў Расею малочную прадукцыю, то кожны імкнецца прымяніць свой транспарт на іншых таварных групах, якія не трапляюць у пералік абмежаванняў», - канстатуе намеснік генеральнага дырэктара Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў (БАМАП) Мікалай Верхавец.

У сітуацыі, якая склалася перавозчыкі ідуць на тое, каб загружаць рэфрыжэратары прадукцыяй, якая не патрабуе захавання строгага тэмпературнага рэжыму, гэта значыць спрабуюць працаваць у нішы, якую ўжо даўно занялі грузавікі з тэнтаванымі паўпрычэпамі. Праз гэта расце канкурэнцыя, што прыводзіць да падзення ставак на перавозку.

«У межах 15% гарантавана стаўкі ўпалі», - адзначае Мікалай Верхавец. Падзенне ставак на 10-15% канстатуе таксама намеснік дырэктарка ў развіцці кампаніі «Інтэртрансаўта» Сняжана Грыб.

З ейных слоў, калі раней даставіць груз з Нямеччыны ў Маскву каштавала тры тысячы еўра, то цяпер стаўка апусцілася да дзвюх тысяч.

Уласны аўтапарк «Інтэртрансаўта» налічвае больш за 150 аўтацягнікоў. Прычэпаў з рэфрыжэратарамі у іх няма. Тым не менш, у кампаніі адзначаюць падзенне аб'ёму перавозак практычна на 30%.

Больш песімістычны на гэты конт дырэктар «Белмагістралі», аўтапарк якой складаецца з 18 аўтамабіляў з лядоўнямі.

«Працэнтаў на шэсцьдзесят упаў заробак. Гэта паводле сціплых ацэнкак. І калі палічыць транспартны сродкі, ягоную амартызацыю і аплату за кіламетр прабегу, то ў такім выпадку яго нельга выкарыстоўваць, а лепш прадаць», - кажа Станіслаў Савіцкі.

Зрэшты, «Белмагістраль» не распрадае свой аўтапарк, а актыўна шукае рэнтабельныя перавозкі. У першую чаргу арыентуецца на Усход - Азербайджан, Арменію, Грузію і гэтак далей.

«За сваю гісторыю мы адпрацавалі, можна сказаць, усе рынкі. Хто хоча працаваць - шукае працу. Хто не хоча працаваць - шукае прычыну», - мяркуе дырэктар гарадзенскай кампаніі.

Яшчэ адной падмогай для беларускіх перавозчыкаў у сітуацыі, якая склалася можа стаць дамоўленасць паміж Беларуссю і Расеяй аб дадатковых пастаўках беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі.

«Мы стараемся зрабіць так, каб гэтыя тавары трапілі ў рукі беларускіх перавозчыкаў», - кажа намеснік генеральнага дырэктара БАМАП.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках