2 траўня 2024, Чацвер, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

30 тысяч канадцаў засталіся без святла праз снегапад

4
30 тысяч канадцаў засталіся без святла праз снегапад

У канадскім Калгары праз снегапад блізу 30 тыс спажыўцоў засталіся без электраэнэргіі.

Пра гэта паведаміў ИТАР-ТАСС са спасылкай на тэлеканал CBC.

«Цяпер сітуацыя ў горадзе ўсё яшчэ нагадвае баявыя дзеянні», - заявіў мэр Калгары Нахід Неншы. Ён адзначыў, што аварыйныя брыгады ў тэрміновым парадку ліквідуюць наступствы нечаканага снегападу, які ў панядзелак абрынуўся на горад і з рознай інтэнсіўнасцю доўжыўся аж да серады. У некаторых месцах тут выпала да 20 см снегу. У выніку непагадзі пад цяжарам снегу, які патрапіў на кроны, у мегаполісе паваленыя сотні дрэў, якія, у сваю чаргу, абарвалі мноства ліній электраперадач. У сераду ў Калгары, дзе пражываюць крыху больш за 1 млн чалавек, не працавалі дзесяткі школ, а таксама мясцовы заапарк.

Як паведамілі ў Нацыянальнай метэаралагічнай службе, «прычынай непагадзі стаў ледзяны фронт, які ў нядзелю прыйшоў на паўднёвы захад Альбэрты. Тады тэмпература паветра з 23-24 градуса Цэльсія рэзка ўпала да нуля градусаў.

Сіноптыкі дадалі, што гэтак ранні прыход «зімы» нехарактэрны для гэтага рэгіёну, хоць у гісторыі метэаназіранняў ужо адзначаліся падобныя падзеі. «Звычайна першы снег тут выпадае ў канцы кастрычніка. Напрыклад, летась гэта адбылося 27 кастрычніка», - сказалі ў Метэаслужбе. Спецыялісты дадалі, што самы моцны снегапад у пачатку верасня ў гэтым рэгіёне быў адзначаны ў 1921 годзе, таксама 8 верасня, калі ў Калгары выпала амаль 12 см снегу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках