2 траўня 2024, Чацвер, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выданне «Вести» падазраюць у падтрымцы сепаратыстаў

10
Выданне «Вести» падазраюць у падтрымцы сепаратыстаў

Супрацьзаконную дзейнасць праваахоўнікі ўбачылі ў некалькіх артыкулах часопіса «Репортер».

Супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны праводзіць ператрусы ў рэдакцыі выдання «Вести» паводле падазрэння ў замаху на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар газеты Ігар Гужва на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Цяпер у справу ўступіла СБУ. Падстава - артыкул 110 частка другая (замах на тэрытарыяльную цэласнасць). Замах гэты СБУ ўбачыла ў некалькіх артыкулах, якія выходзілі ў часопісе «Репортер» (два ў красавіку, адзін ў ліпені)», - напісаў Гужва ў сацсетцы.

Ён таксама заявіў, што аўтары часопіса не мелі намеру падрываць тэрытарыяльную цэласнасць краіны і назваў гэтыя артыкулы «звычайнымі рэпартажамі з другога боку фронту».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках