2 траўня 2024, Чацвер, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангельскі клуб адклаў будаўніцтва стадыёна праз шаурму

1
Ангельскі клуб адклаў будаўніцтва стадыёна праз шаурму

«Тотэнхэм Хотспур» заявіў, што не можа расчацца з будаўніцтвам новага стадыёна праз забягайлаўку, якая знаходзіцца побач.

Пра гэта паведамляе выданне Daily Star, піша Lenta.ru.

Прычынай паслужылі супярэчнасці з уладальнікам кебаб-хаўса - установы, якая займае адзін з надзелаў зямлі, аддадзенай уладамі пад будаўніцтва арэны.

Уласнік ядальні, хоць і з'яўляецца прыхільнікам «шпор», зацята адмаўляецца пераязджаць, нават нягледзячы на прапанаваную яму кампэнсацыю. Чакаецца, што пытанне будзе развязанае ў судзе. Раней клуб правёў удалыя перамовы з уладальнікамі 70 устаноў, размешчаных на тэрыторыі новай арэны.

Чакалася, што 58-тысячны стадыён лонданцаў будзе збудаваны пад пачатак сэзона-2017/18. Клуб планаваў выдаткаваць на будаўніцтва 400 мільёнаў фунтаў.

Цяпер каманда шукае для сябе часовы прытулак, бо цяперашняя арэна «Тотэнхэма» праз два гады будзе зруйнаваная. Вядома, што «шпоры» разглядаюць варыянт са стадыёнамі «Арсэнала» і «МК Донс».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках