4 траўня 2024, Субота, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад санкцыі ЗША патрапяць сем расейскіх банкаў

12
Пад санкцыі ЗША патрапяць сем расейскіх банкаў

Новыя санкцыі будуць уведзеныя сёння.

У рамках новага раунда абмежавальных мер у дачыненні да Расеі ЗША плануюць пазбавіць «Сбербанк» і яшчэ шэсць расейскіх банкаў магчымасці доступу да амерыканскага капіталу. Такім чынам Вашынгтон мае намер пакараць Маскву за ўмяшанне ў сітуацыю ва Украіне. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на ўласныя дасведчаныя крыніцы.

Учора ўвечары стала вядома, што санкцыі ЗША супраць РФ закрануць энэргетычны, фінансавы і абаронны сектары краіны. У выпадку, калі Масква выканае абавязанні ў адпаведнасці з менскімі дамоўленасцямі, Белы дом можа адклікаць іх. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэзідэнта ЗША Барака Абамы, апублікаванай у чацвер, 11 верасня, на сайце Белага дома.

«Разам з G7, еўрапейскімі партнёрамі і іншымі нашымі хаўруснікамі мы далі ясна зразумець, што гатовыя прымусіць Расею заплаціць высокі кошт. Мы прымаем новыя меры праз дзеянні Расеі, накіраваныя на дэстабілізацыю сітуацыі на Украіне», - гаворыцца ў заяве Барака Абамы.

Вашынгтон уважліва сочыць за рэалізацыяй менскага пагаднення, аднак, са слоў Абамы, пакуль няма пераканаўчых довадаў таго, што Расея перастала прыкладаць намаганні для дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне.

У ліпені 2014 ЗША ўжо фактычна адрэзалі пяць расейскіх фінансавых груп - Банк ВТБ, «Газпромбанк», Банк Масквы, ЗЭБ і «Сельхозбанк» ад доступу да амерыканскіх крэдытаў і рынку каштоўных папер.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках