3 траўня 2024, Пятніца, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На лініі фронту ў Данбасе створаны 100 блокпостаў і апорных пунктаў

3
На лініі фронту ў Данбасе створаны 100 блокпостаў і апорных пунктаў

Украінскія войскі ў Данбасе праводзяць мерапрыемствы ўмацавання сваіх пазіцый, інжынернага абсталявання лініі абароны і ўдасканалення сістэмы агню.

Пра гэта паведамляе кіраўнік групы «Информационное сопротивление» Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«На мяжы крызіснага раёна падраздзялення ВС Украіны, Нацыянальнай гвардыі і МУС абсталявалі больш за 100 блокпостаў і апорных пунктаў. Асаблівая ўвага надаецца ўмацаванню абароны ў сектары «М» (раён Марыупаля)», - напісаў Тымчук.

Ён таксама адзначыў, што паўсюдна праводзяцца мерапрыемствы пошуку і абясшкоджвання дыверсійна-разведвальных груп праціўніка. Адначасова вядзецца працэс аднаўлення баяздольнасці нашых падраздзяленняў і частак.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках