4 траўня 2024, Субота, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шатландыя падтрымае санкцыі ЕЗ супраць РФ

8
Шатландыя падтрымае санкцыі ЕЗ супраць РФ

Шатландыя выступае супраць палітыкі Расеі ва Украіне і гатовая ў выпадку незалежнасці падтрымаць еўрапейскія санкцыі.

Як паведамляе The Guardian, пра гэта падчас прэс-канферэнцыі заявіў прэм'ер-міністр Шатландыі Алекс Салманд, пиша Lenta.ru.

Рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі ад Вялікабрытаніі адбудзецца 18 верасня 2014 года. Калі большая частка насельніцтва прагаласуе за выхад са складу Злучанага Каралеўства, Шатландыя будзе абвешчаная незалежнай 24 сакавіка 2016.

31 ліпеня Рада Еўразвязу зацвердзіла сектаральныя санкцыі супраць Расеі, якія абмяжоўваюць экспарт абсталявання для нафтавай прамысловасці, а таксама якія забараняюць расейскім банкам, якія кантралююцца дзяржавай, прадаваць акцыі або аблігацыі ў Еўропе. Чакаецца, што пашырэнне антырасейскіх сектаральных санкцый адбудзецца 12 верасня.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках